Молитва за Беларусь / Церковь Спасение

Аватар автора
Канал церкви "Спасение", г. Барановичи
Авторское стихотворение Марины Мосейчук: Мы кожны дзень удзячны Богу За сонейка, што зранку свеціць нам, За спевы птушак і за гоман бору, За неба, што дарована ўсім нам. Мы молімся і просім: “Божа! Абарані Ты нашу Беларусь Ад злога духу, ад пакут, Ад усіх хвароб і ад нягод. Прыйдзі да нас Ты, напоўні сэрца Сваім цяплом, любоўю да людзей. Прабач грахі Ты нам, наш добры Божа, Пачуй маленне Ты сваіх дзяцей: Прымі ад кожнага падзяку За тое, што заўсёды побач Ты, За крыж, што нёс так сціпла, Што бачыш кожнага, Сваімі нас завеш дзяцьмі. Мы верым, Божа: пачуеш нашу Ты малітву, Сыдзеш да нас Сваім цяплом, Абдымеш кожнага, сагрэеш сэрца, Абудзіш нашу Беларусь! Вазьмі нас, Божа, ў Свае рукі. Ты атулі нас шчырасцю, дабром, Імя Тваё каб помнілі ўнукі. Было каб гэта спакон вякоў. Вазьмі нас, Божа, ў Свае рукі! Жадаем Тваё мы Імя зберагчы, Каб уся зямля Табе служыла, І гэта была назаўжды!” Песня — Разам з сонцам устану на расе Слова и музыка — Елена Русецкая Исполняет старший хор церкви "Спасение" Разам з сонцам устану на расе I акiну вокам я прасторы. Пасялiў Ты тут, мой Бог, мяне. Я — як частка дзiўнага ўзору. Дзiўная краiна — Беларусь. Збаўца наш, Ты даў ёй Сваё Iмя. Хай тут правiць Сам Гасподзь Iсус I Сваёй рукой яе абдыме. ПРЫПЕЎ: Твой народ i Твой кут — О, вазьмi, Ойча, нас у Свае рукi. Абудзi Беларусь, ажывi яе Словам i Духам! Гоман птушак славiць хай Цябе, Шэпт лясоў пяе Iмя Святое, Людзi ўсе з’яднаюцца ў хвале, Праслаўляюць Бога ўсёй душою. З чыстым...

0/0


0/0

0/0

0/0