Свято-Троицкая церковь (д. Б. Своротва)

Аватар автора
Чабарок
д. Большая Своротва (Барановичский район, Брестская область). Церковь Троицы Живоначальной. Дата строительства: 1823 г. Имеет форму треугольника — уникальное для Беларуси культовое сооружение. Несколько лет назад восстановлена из руин. «...Прыхільнікі супрэматызму ды кубізму маліліся б сёння на гэты цуд — невядомы архітэктар амаль на два стагоддзі пераплюнуў знакамітага Малевіча з ягоным чорным квадратам.» Трохкутнік быў найперш драўляным. У 1747 годзе яго пабудаваў «скарбавы» пiсар Вялiкага княства Лiтоўскага Мiкалай Аўсяны. Увайсці ў храм можна было з усіх трох бакоў. Алтар мясціўся ў цэнтры памяшкання, якое ўпрыгожвалі разьбяны іканастас, аб&скульптуры, роспісы на даху. Затое цаглянай была падлога — гэта якраз не выключэнне, а правіла, якім кіраваліся тады падчас пабудовы цэркваў. Новы ўладальнік маёнтка Вялiкая Сваротва — Якуб Незабытоўскi — у 1823 годзе закончыў узвядзенне на гэтым жа месцы храма з бутавага каменю, якi цалкам паўтарыў архiтэктурныя асаблiвасцi папярэдніка. ...Адзін даследчык храмавай архітэктуры напісаў, што ў Вялікай Сваротве дзейнічала таямнічая рука масонаў. Другі абверг гэтую версію цьмянымі тлумачэннямі пра тое, што "ў правінцыйных раёнах Беларусі нават у перыяд росквіту класіцызму, цяслярства моцна ўплывала на каменнае дойлідства". "Форма трохкутніка адлюстроўвае імкненне дойлідаў падчас распаўсюджання уніяцтва ствараць цэрквы, не падобныя на касцёлы", — магчыма, гэтая заўвага з дапаможніка па манументальнай драўлянай архітэктуры і ёсць самая...

0/0


0/0

0/0

0/0