Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік

Аватар автора
Национальный Полоцкий музей-заповедник
Нацыянальны Полацкi гісторыка-культурны музей-запаведнік уяўляе сабой унікальную гістарычную тэрыторыю, помнікі якой ахоўваюцца, вывучаюцца, рэстаўруюцца і прыстасоўваюцца пад музейныя экспазіцыі. Экспазіцыі некаторых музеяў размешчаны ў помніках архітэктуры: Сафійскім саборы (XI — XVIII стст.), корпусе былога езуіцкага калегіума (XVIII стст.), Лютэранскай кірсе (1888 г.), Брацкай школе (к. XVIII стст.), жылых дамах па вуліцы Войкава, 1 і вуліцы Ніжне-Пакроўскай, 46 (XIX — пач. XX стст.), доміку Пятра I (1692 г.), воданапорнай вежы (1956 г.). Усяго ж у складзе НПГКМЗ налічваецца адзінаццаць Полацкіх музеяў. Сам запаведнік з яго ахоўнай зонай, зонай рэгулявання забудовы, існуючымі і будучымі музеямі з&ядром, вакол якога ствараюцца ўмовы для ператварэння гістарычнага Полацка ў горад-музей.

0/0


0/0

0/0

0/0