Якуб Колас "Ручэй"

Аватар автора
Литературное Чтиение
Якуб Колас "Ручэй" Між алешын, кустоў, Дзе пяе салавей, І шуміць і грыміць Срэбразвонны ручэй. Як матулька, вярба Хіліць голаў над ім, І глядзяцца кусты Пышным верхам сваім. Абступаюць яго Чараты, асака, Падыходзіць мурог Да яго здаляка. Часам зорка ўначы На яго кіне зрок, І хмурынка не раз Зазірне ў ручаёк. І схіляе трава Над ім пасмы-брыжы, А ён, жэўжык-пястун, Гучным смехам дрыжыць. То заскочыць у гай, То курган абаўе, Дзе сярдзіта бубніць, Дзе лагодна пяе. Люба слухаць той спеў, Несціханы, густы, І пад песня яго Адпачынеш і ты. [1909]

0/0


0/0

0/0

0/0