Янка Купала Моя молитва #белорусскаялирика #стихиородине

Аватар автора
Мой омнибус
Белорусская лирика. Янка Купала Моя молитва. Перевод с белорусского языка Галины Бендюк (Радюшиной) ­­­­­­­ Мая малітва * * * Я буду маліцца і сэрцам, і думамі, Распетаю буду маліцца душой, Каб чорныя долі з мяцеліцаў шумамі Ўжо больш не шалелі над роднай зямлёй. Я буду маліцца да яснага сонейка, Няшчасных зімой саграваць сірацін, Прыветна па збожных гуляючы гонейках, Часцей заглядаці да цёмных хацін. Я буду маліцца да хмараў з грымотамі, Што дзіка над намі гуляюць не раз, Каб жаль над гаротнымі мелі бяднотамі, Градоў, перуноў не ссылалі падчас. Я буду маліцца да зорак і жаліцца, Што гасяць сябе надта часта яны, Бо чуў, як якая з неба з іх зваліцца, З жыцця хтось сыходзе на вечныя сны. Я буду маліцца да нівы ўсёй сілаю, Каб лепшаю ўродай плаціла за труд, Збагаціла сельскую хату пахілую, Надзеі збытымі убачыў наш люд. Я буду маліцца і сэрцам, і думамі, Распетаю буду маліцца душой, Каб чорныя долі з мяцеліцаў шумамі Не вылі над роднай зямлёй, нада мной. 5 ліпеня 1906 Янка Купала * * * Я буду молиться и сердцем и мысленно, распятою буду молиться душой, чтоб черная доля метелью расхристанной не выла над нашей землей, над тобой. Я буду молиться и красному солнцу, чтоб грело оно сиротинок зимой, гуляя по ближним и дальним оконцам, - несчастным дарило бы свет неземной. Я буду молиться и тучам, и грому, чтоб в дикую страсть не впадали они, а жалость имели к бедняцкому дому: чтоб ливни и град стороной обошли. Я...

0/0


0/0

0/0

0/0