«Конь невзнузданный» ВИА "Песняры"

Аватар автора
Путный ДЕД
Слова: Г.Буравкин Музыка: Э.Ханок Там, дзе вечар на зямлю Сыпле зор маністы, Я злаўлю цябе, злаўлю, Конь мой наравісты! Праз палеткі і лясы, Праз лугі-паляны Ты нясі мяне, нясі Конь незацугляны! Азірнуся ля сяла, Палячу да ганка, Дзе чаромха расцвіла, Дзе жыве каханка, Да расплеценай касы І да губ румяных Ты нясі мяне, нясі Конь незацугляны! Капытом каля вакон Сон разбіць дазволю, І пасля цябе, мой конь Адпушчу на волю. Праз палеткі і лясы, Праз лугі-паляны Ты нясі мяне, нясі Конь незацугляны!

0/0


0/0

0/0

0/0