АНДРЭЙ ЯНУШКЕВІЧ І ВАЛЕРЫЙ СЛАВУК: «Вядзьмар, які рабіўся ваўком» (PUBLIC TALK в Белкнига)

Аватар автора
Learning from the Past
PUBLIC TALK З АНДРЭЕМ ЯНУШКЕВІЧАМ І ВАЛЕРЫЕМ СЛАВУКОМ: Вядзьмар, які рабіўся ваўком: Беларускія чарадзейныя казкі 21 красавіка ў нашай кнігарні «Дом книги «Светоч» (г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 11) адбыўся public talk з дырэктарам выдавецтва «Янушкевіч» Андрэем Янушкевічам і мастаком Валерыем Славуком. Мадэратарам сустрэчы выступіў беларускі тэлевядучы Дзмітрый Карась. Галоўнай тэмай размовы стала кніга «Вядзьмар, які рабіўся ваўком», якая выйшла ў выдавецтве «Янушкевіч». Дырэктар выдавецтва Андрэй Янушкевіч расказаў, што казкі выдадзены ў максімальна аўтэнтычным выглядзе, усе яны былі запісаныя этнографамі ў 19-м стагоддзі. «Гэта кніга — шыкоўны падарунак у кожны беларускі дом» — упэўнены Андрэй Янушкевіч. Знакаміты мастак Валерый Славук расказаў аб сваёй працы над ілюстрацыямі, а таксама якім падыходам ён карыстаўся пры стварэнні таго ці йнога нячысціка. «Калі я прачоў рукапіс, то там былі казкі, якія я ведаў з дзяцінства, але былі і некалькі зусім новых, незвычайных казак і гэта мяне зачапіла» — дзеліцца ўспамінамі Валерый Славук. Да размовы таксама далучыўся сам укладальнік кнігі — Антон Францішак Брыль, унук знакамітага беларускага пісьменніка Янкі Брыля. «Кніга складзеная такім чынам, каб дзіцяці, якое вырасце на такой кнізе, магло, вырасшы, напісаць пераканаўчае беларускае фэнтэзі» — спадзяецца Антон Францішак Брыль. Генеральны дырэктар ААТ «Белкніга» Аляксандр Вашкевіч напомніў усім аматарам чытання, што заўтра, 22 красавіка, адначасова ва ўсіх кнігарнях...

0/0


0/0

0/0

0/0