Пагоня - национальный гимн Беларуси

Аватар автора
Лирическое созвучие
На верш Максіма Багдановіча "Пагоня" (song-poem"Chase" by Maxim Bahdanovič) Песня на стихи классика белорусской литературы, Максима Адамовича Богдановича. Написанное в 1915 году, стихотворение стало очень популярным и неоднократно было положено на музыку. Пагоня Толькi ў сэрцы трывожным пачую За краiну радзiмую жах, - Ўспомню Вострую Браму сьвятую I ваякаў на грозных канях. Ў белай пене праносяцца конi, Рвуцца, мкнуцца i цяжка хрыпяць - Старадаўняй Лiтоўскай Пагонi Не разьбiць, не спынiць, не стрымаць. У бязьмерную даль вы ляцiце, А за вамi, прад вамi - гады. Вы за кiм у пагоню сьпяшыце? Дзе шляхi вашы йдуць i куды? Мо яны, Беларусь, панясьлiся За тваiмi дзяцьмi ўздагон, Што забылi цябе, адраклiся, Прадалi i аддалi ў палон? Бiце ў сэрцы iх - бiце мячамi, Не давайце чужынцамi быць! Хай пачуюць, як сэрца начамi Аб радзiмай старонцы балiць. Мацi родная, Мацi-краiна! Ня ўсьцiшыцца гэтакi боль… Ты прабач, Ты прымi свайго сына, За Цябе яму ўмерцi дазволь!.. Ўсё лятуць i лятуць...

0/0


0/0

0/0

0/0