Ніл Гілевіч - Шлях да Беларусі. Выконвае ВІА

Аватар автора
Смыслы в созвучьях
За векам век плыве-цячэ, А мы ідзем, ідзем… I што-ж? О, як далёка нам яшчэ Да Беларусі! Ужо няўсьцерп нам крыж пакут, I мы крычым, крычым, але — Не дакрычаліся пакуль Да Беларусі. А можа быць, яна — міраж, I ўсе мы трызьнім? Бо чаму-ж Не далятае голас наш Да Беларусі? Відаць, пракляцьця знак ляжыць На нас ад роду, і таму Так цяжка шлях нам церабіць Да Беларусі. Равуць вятры, грымяць грамы, Пыл засьціць вочы нам, і ўсё-ж, I ўсё ж мы дойдзем, дойдзем мы Да Беларусі!..

0/0


0/0

0/0

0/0